Прайшло лёсаванне "фіналу чатырох" гандбольнага Кубка Беларусі
Летась Кубак Беларусі выйгралі гандбалісты СКА / vk.com/handballby
Прайшло лёсаванне "фіналу чатырох" гандбольнага Кубка Беларусі. СКА сустрэнецца з "Гомелем", БДУФК-СКА-РДВАР — з "Мяшкоў-Брэстам". Паўфінальныя матчы прызначаны на 5 траўня, матч за 3-е месца і фінал — на 6 траўня. Турнір пройдзе ў Брэсце.
Летась Кубак Беларусі выйгралі гандбалісты СКА.
Жаночы "фінал чатырох" пройдзе ў Магілёве 27-28 траўня. Паводле лёсавання, у паўфінальных паядынках сустрэнуцца "Гараднічанка" і БНТУ-БелАЗ, "Гомель" і "Бярэзіна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.