Маёмасць Беларусі арыштуюць без санкцый: плаціць па дзярждоўгу рублямі не выйдзе

Раней ЕБРР крэдытаваў праекты ЖКГ, цяпер з ім маюць намер разлічвацца рублямі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Раней ЕБРР крэдытаваў праекты ЖКГ, цяпер з ім маюць намер разлічвацца рублямі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Спроба плаціць па дзярждоўгу беларускімі рублямі прывядзе да дэфолту і арышту маёмасці Беларусі за мяжой.

Беларускія ўлады заявілі, што з некаторымі крэдыторамі стануць разлічвацца беларускімі рублямі. Сярод іх Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Паўночны інвестыцыйны банк. Нібыта праз санкцыі нельга інакш.

Аднак крэдытораў ніякія абмежаванні не хвалююць, упэўненыя эканамісты. Еўрарадыё даведалася, чаму ідэя ўрада правальная і як у Беларусі могуць забіраць маёмасць за даўгі.

 

"Не хочацца плаціць, хочацца кінуць"

Схема ўрада не будзе працаваць, паколькі ў дамове пазначаная валюта разліку, кажа кіраўнік праекта "Кошт Урада" Уладзімір Кавалкін.

Имущество Беларуси арестуют без санкций: платить по госдолгу рублями не выйдет

— Плацеж у беларускіх рублях не будзе прызнаны юрыдычна плацяжом. І ці пройдзе ён — таксама вялікае пытанне. Хутчэй за ўсё, банк-карэспандэнт верне плацеж назад.

Бок кантракта не будуць цікавіць праблемы Беларусі, звязаныя з разлікамі. Умоўна кажучы, калі дамова з МБРР або з ЕБРР, яны не ўводзілі санкцый [на разлікі. — Еўрарадыё] ў дачыненні да Беларусі, гэта не іх праблемы. Беларусь павінна шукаць спосабы, як пад санкцыямі здзейсніць гэтую аплату. Гэта так працуе, а не неяк інакш.

Ніхто з замежных партнёраў не прыме такіх умоў, лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук.

Имущество Беларуси арестуют без санкций: платить по госдолгу рублями не выйдет

— Калі Пуцін нават абламаўся на ідэі прымусіць Еўрапейскі саюз разлічвацца рублямі, то ідэя Лукашэнкі — гэта падобна да ленінскіх тэзісаў пра тое, што мы нацыяналізуем усё і прабачаем усе нашы даўгі.

Ніхто не забараняе праводзіць розныя валютныя аперацыі: купляць юані, праз юані купляць долары. Проста не хочацца плаціць, хочацца кінуць. Адсюль такая рэакцыя.

Эканаміст упэўнены, што і ў Нацыянальным банку, і ва ўрадзе ёсць людзі, якія гэта разумеюць. Аднак наўрад ці хтосьці стане гаварыць пра наступствы.
 

Дэфолт і арышт маёмасці

Сярод наступстваў — дэфолт, яшчэ большая ізаляцыя Беларусі і арышт усяго, да чаго крэдыторы змогуць дацягнуцца. Таму спроба не абвяшчаць дэфолт, але і фактычна не плаціць па даўгах вельмі дурная, лічаць апытаныя эксперты.

Имущество Беларуси арестуют без санкций: платить по госдолгу рублями не выйдет
Арыштаваць можна нават вагоны з каліем / Еўрарадыё

— Дэфолт наступіць незалежна ад таго, абвесціць Беларусь дэфолт ці не. Калі абавязацельствы не выконваюцца больш за 30 дзён, гэта дэфолт. Ён адбываецца фактычна, — кажа Уладзімір Кавалкін. — Далей узнікае працэдура, падобная да працэдуры банкруцтва. Паколькі контрагент плаціць не можа, іншы бок мае права звярнуцца ў суд і запатрабаваць спагнаць гэтыя грошы рознымі спосабамі.

Усё, чым валодае Беларусь за межамі Беларусі і, можа быць, Расіі, можа быць арыштавана без усялякіх санкцый. Не трэба запускаць складаныя працэдуры і Байдэну збіраць Кангрэс. Тут проста суддзя вывучыў дакументы, вынес рашэнне арыштаваць маёмасць, і працэдура пайшла. Калі ўрады Расіі і Беларусі думаюць, што прыдумалі нейкую новую хітрую схему, то насамрэч яны самі сабе злыя Бураціны.

У Беларусі ёсць што адабраць, калі дойдзе да дэфолту, падкрэслівае Яраслаў Раманчук. Гэта могуць быць цягнікі з калійнымі ўгнаеннямі, доля Беларусі ў калійным тэрмінале ў Літве, ЗВР на рахунках па-за Беларуссю, прадстаўніцтвы дзяржкампаній і любыя іншыя актывы.
 

Рашэнне ад усяленскай крыўды на ўсіх вакол

Имущество Беларуси арестуют без санкций: платить по госдолгу рублями не выйдет
Беларускія рублі выкарыстоўваюцца як антысанкцыі / Еўрарадыё

Рацыянальнага тлумачэння ідэі ўрада эксперты не бачаць. Магчыма, гэта жаданне адпомсціць. Напрыклад, Лукашэнка настолькі абураны згортваннем крэдытавання ЖКГ, што заявіў, што "крый божа" хтосьці стане разлічвацца з банкамі, якія спынілі такія праграмы. Якраз многія праекты ЕБРР былі звязаныя з ЖКГ. У красавіку 2022 года банк цалкам перастаў выдзяляць грошы на новыя праекты ў Беларусі.

— Безумоўна, гэта эмацыйная пазіцыя, прадыктаваная, хутчэй, нейкай усяленскай крыўдай на ўсіх вакол, — кажа Уладзімір Кавалкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі