Медцэнтр "Ладэ" аднаўляе працу з 16 чэрвеня
Прыватны медыцынскі цэнтр "Ладэ" аднаўляе працу. Ад 16 чэрвеня ўсе яго філіялы зноў будуць аказваць паслугі, гаворыцца ў паведамленні на сайце клінікі.
На пачатку траўня Мінздароўя паведаміла, што прыпыняе ліцэнзію медцэнтра "Ладэ" — маўляў, там выявілі мноства разнастайных парушэнняў. Медцэнтр не аказваў паслугі роўна месяц — з 16 траўня.
За гэты час Аляксандр Лукашэнка паспеў заявіць, што "ўжо наеўся" прыватнай медыцыны, таму надалей у Беларусі будзе развіваць дзяржаўную сістэму аховы здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.