Меркель: эканамічныя санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць пашыраныя
Эканамічныя санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць пашыраныя. "Чорны спіс" Еўрасаюза папоўніцца новымі імёнамі і арганізацыямі з нашай краіны. Пра гэта заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель. Паводле яе слоў, гэта адказ на дзеянні ўладаў нашай краіны з пасадкай пасажырскага самалёта Ryanair, калі былі парушаны міжнародныя правілы, паведамляе bbc.com.
Меркель падкрэсліла: ЕС дае палітычны сігнал уладам Беларусі.
Раней кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што новыя санкцыі Еўрасаюза могуць закрануць бізнес, прадпрыемствы і авіяцыйны сектар Беларусі. Саміт кіраўнікоў краін Еўрасаюза напярэдадні прыняў палітычнае рашэнне па санкцыях, іх мусіць зацвердзіць Савет ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.