Мігранты кідалі ў польскіх памежнікаў падпаленыя галінкі

На беларуска-польскай мяжы

На беларуска-польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

Цягам 11 лістапада перасекчы беларуска-польскую мяжу ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі 16 чалавек. Польскія памежнікі затрымалі васьмярых сірыйцаў. Яшчэ восем чалавек, убачыўшы патрулі, не сталі перасякаць мяжу і вярнуліся ў Беларусь.

У раёне Дубічы-Царкоўнэ агрэсіўныя замежнікі кідалі ў патрулі палаючыя галінкі дрэў. Аднак ніхто не змог перакінуць пяціметровую агароджу на мяжы, таму пацярпелых няма.

У раёне прапускнога пункта "Баброўнікі" за дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрыманыя двое грамадзянінаў Украіны. Яны перавозілі траіх грамадзян Сірыі.

На беларуска-літоўскай мяжы за апошнія суткі спрабавалі прарвацца ў Еўразвяз 50 мігрантаў. А больш за ўсё парушальнікаў было на мяжы Беларусі і Латвіі — 86 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі