Міхаіл Грабоўскі атрымаў траўму ў матчы "Айлендэрс" з "Арызонай"
Міхаіл Грабоўскі атрымаў траўму ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ паміж "Айлендэрс" і "Арызонай". Здарылася гэта ў другім перыядзе і на лёд ён не вярнуўся. На той час беларускі хакеіст правёў на пляцоўцы амаль 8 хвілін.
"Прессбол" адзначае, што ў Грабоўскага "траўма верхняй часткі цела". Наколькі яна складаная, пакуль невядома. Нагадаем, Міхаілу Грабоўскаму 31 год. Ён выступае за "Нью-Ёрк Айлендэрс" з 2014 года, з клубам беларус заключыў кантракт на чатыры гады.
Дарэчы, матч "Айлендэрс" выйграў з лікам 5:2 (1:0, 0:0, 4:2).
Фота: minsknews.by