Міхалок выпусціў "Barrikado" — дыскамфортны кліп у адказ на падзеі ў Беларусі

Міхалок выпусціў "Barrikado" — дыскамфортны кліп у адказ на падзеі ў Беларусі

Сяргей Міхалок і гурт Drezden апублікавалі новы кліп "Barrikado". Музыка пазіцыянуе яго як маніфест у адказ на тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. 

Традыцыйна для Міхалка кліп насычаны літаратурнымі рэбусамі і філасофскімі развагамі. Яго галоўная думка тут — "Пакуль народ адзіны — ён непераможны". Рэжысёркай відэа выступіла мінская фатографка Караліна Палякова. 

"Культурныя барыкады мацнейшыя за зброю, і рэвалюцыя свядомасці можа адбыцца ў мозгу нават пад паліцэйскім шлемам. На старонках лічбавага фанзіна "Barrikado" ляжаць лютасьць, жаданне справядлівасці, салідарнасць з работнікамі прэсы, аголеныя нервы, адпор, мары пра жыццё без гвалту, дыялог і ўся ўлада народа пад абаронай тых, хто адмовіўся ад злачынных загадаў, пакуль галава на плячах. Гэта відэа глядзець дыскамфортна, а як жыць у паліцэйскай дзяржаве?" — кажа Караліна Палякова.

Дарэчы, гэта першая праца Міхалка, прысвечаная беларускім падзеям 2020-га года. Многія чакалі голасу Міхалка адразу пасля трагічных падзей 9-11 жніўня і вінавацілі музыку ў "здуванні". Але ўсяму свой час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі