Мікалай Карпянкоў стварыў фонд "Маладая гвардыя"
У Беларусі з'явіўся фонд "Маладая гвардыя"
У Беларусі створаны фонд "Маладая гвардыя", які аб'ядноўвае ўсе ваенна-патрыятычныя клубы, палітыкаў і бізнесоўцаў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр Мікалай Карпянкоў.
Урачыстае адкрыццё фонду прайшло 19 траўня ў вайсковай часці 3214. Там дзейі, якія займаюцца ў ваенна-патрыятычных клубах, паказвалі, як наввучыліся зборцы і разборцы аўтамата, стральбе з розных відаў зброі, рукапашнаму бою, кіраванню БЛА і FPV-дронамі ды іншаму.
Паводле Карпянкова, фонд патрэбны для папулярызацыі і развіцця ваенна-патрыятычнага руху.
Дырэктаркай фонду стала Ала Веруш. Яна заявіла, што "Маладая гвардыя" будзе дапамагаць выхаванцам клуба і іх сем'ям.
Зарэгістравалі фонд 3 траўня па адрасе Нацыянальнай бібліятэкі.
Апошнім часам улады актыўна займаюцца мілітарызацыяй школьнікаў: ваенна-патрыятычныя клубы ці класы намечана стварыць у кожнай школе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.