Міліцыя затрымала людзей, якія сустракалі з "сутак" Юрыя Рубцова
У Маскоўскім РУУС апынуліся восем чалавек.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з затрыманых — моладзевы актывіст кампаніі "Гавары праўду" Павел Вінаградаў.
Вінаградаў: "Восем чалавек зараз знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС, разам з Юрыем Рубцовым. Мы прыйшлі яго сустракаць. Мы сустрэлі — і вось затрыманыя для высвятлення асобы. Міліцыя забараняе мне размаўляць па мабільным тэлефоне, таму я больш не магу адказваць на пытанні..."
Сярод затрыманых, паводле папярэдняй інфармацыі, Вольга Нікалайчык, Марына Цітова, Сакалова.
Юрыя Рубцова затрымалі пасля "Дзядоў" у Мінску, на якія ён прыйшоў у майцы з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!" і "Чатыры разы прэзідэнт? Не! Гэта не прэзідэнт, а цар-самазванец". Мужчына быў асуджаны на трое сутак арышту.
Фота Рубцова — svaboda.org