Пад Столінам знайшлі аўто, скрадзенае ў Бельгіі
Скрадзены аўтамабіль
Судэксперты расказалі пра кур'ёзную знаходку — аўтамабіль з няўдала перабітым ідэнтыфікацыйным нумарам. І арыгінальны, і падроблены VIN-нумары лічыліся за скрадзенымі аўтамабілямі.
Гаворка пра аўтамабіль Volkswagen, які належыць жыхарцы Столінскага раёна. Машыну адправілі на праверку да пінскіх экспертаў камітэта судовых экспертыз. Падставай зрабілася тое, што ідэнтыфікацыйны нумар супадаў "з VIN-нумарам аўтамабіля, абвешчанага ў вышук праваахоўнымі органамі Швецыі як выкрадзены ў 2017 годзе". Пры гэтым у Беларусі аўтамабіль быў зарэгістраваны яшчэ ў 2010 годзе.
Экспертыза паказала, што нумар перабівалі. Атрымалася ўсталяваць першапачатковы. І, "як выявілася, першапачатковы VIN-нумар супадае з дадзенымі аўтамабіля, які лічыўся ва ўгоне, але ў Бельгіі", расказалі эксперты. Пасля змены нумара ён супаў з нумарам іншага сагнанага аўтамабіля — у Швецыі. Такім чынам, у столінскага Volkswagen выявіліся VIN-нумары двух скрадзеных ТС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.