П'яны беларус заблукаў і, каб яго знайшлі, паведаміў у міліцыю пра выбух
Мужчына думаў, што міліцыянеры завязуць яго дахаты (ілюстрацыйнае фота)
П'яны жыхар Брэста заблукаў і, каб яго знайшлі, паведаміў па тэлефоне ў міліцыю пра выбух, які нібыта рыхтуецца ў горадзе. Ён думаў, што міліцыянеры завязуць яго дахаты, паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці.
Здарэнне адбылося яшчэ ў ліпені, была распачатая крымінальная справа. У выніку 60-гадовага мужчыну судзілі за "заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы" і аштрафавалі на 2800 рублёў, яго мабільны тэлефон канфіскавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.