Міліцыянта, які адсудзіў грошы за эмодзі какашкі, панізілі
Руслан Куцко
Міліцыянта, які адсудзіў 8,5 тысячы рублёў за абразы ў каментарах, панізілі. У 2020 годзе Руслан Куцко атрымаў падвышэнне — з участковых да оперупаўнаважанага Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Але ў студзені-2024, па даных крыніцы "Брэсцкай Вясны", ён быў разжалаваны, і цяпер ізноў працуе ўчастковым.
Руслан Куцко атрымаў сумную вядомасць праз тое, што фігураваў у якасці пацярпелага на судах праз каментары ў інтэрнэце. Першы такі суд прайшоў над Вольгай Крондай, якая пакінула кароткі каментар і эмодзі какашкі.
Тады "абразлівыя" каментары пачалі з'яўляцца пад навінамі пра гэты абсурдны суд. За "абразы" ў бок Куцко судзілі і іншых людзей — вядома пра найменей семярых асуджаных.
У кожным з такіх судоў Куцко патрабаваў грошы — кампенсацыю за "маральныя пакуты". І ў выніку адсудзіў 8,5 тысячы рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.