Мілінкевіч заявіў, што бярэ на сябе ролю "лідэра праеўрапейскіх сілаў"

Беларусь можа застацца Беларуссю толькі абраўшы еўрапейскі шлях развіцця. Такое меркаванне выказаў лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю БелаПАН. Нагадаем, у траўні палітык афіцыйна заявіў пра сваё жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Цяпер жа ён заявіў, што бярэ на сябе ролю "лідэра прабеларускіх праеўрапейскіх сілаў".

Паводле слоў Мілінкевіча, адной з найважнейшых задачаў дэмакратычных сілаў ён бачыць не столькі падрыхтоўку да бліжэйшых прэзідэнцкіх выбараў, колькі да наступных, якія будуць аб'яўленыя пасля таго, як "улада вымушаная будзе сыйсці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі