Мілінкевіча вылучаюць кандыдатам у прэзідэнты, але ён гатовы саступіць
Хто будзе кіраўніком выбарчага штаба кандадыта ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, пакуль не вырашана. Няма пакуль і самаго штаба. Пра гэта Еўрарадыё заявіў намеснік лідэра руху “За Свабоду!” Віктар Карняенка. Віктар Карняенка: “Давядзецца зараз яго фарміраваць: структуру і вызначаць задачы, вырашаць бягучыя пытанні. І паралельна будзем фармаваць ініцыятыўную групу. Гэту працу мы павінны да верасня скончыць”.
Нагадаем, што 30 красавіка Рада руху “За Свабоду!” на сваім пасяджэнні прыняла рашэнне вылучыць Аляксандра Мілінкевіча прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта. Але, як адзначыў Карняенка, у руху не выключаюць адмовы Мілінкевіча ад удзелу ў выбарах на карысць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл.
Віктар Карняенка: “Мы гатовыя яшчэ раз дамаўляцца і разглядаць рэальныя сцэнары. А не ўдзельнічаць у нейкіх кастынгах палітыкаў. Мы гатовыя без кастынгу саступіць таму, хто прапануе талковыя ідэі і талковага лідэра. Які, зразумела, будзе мацнейшы за Аляксандра Мілінкевіча”.
На сённяшні дзен пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ўжо заявілі Віталь Рымашэўскі, Алесь Міхалевіч, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Сяргей Гайдукевіч.