Мінабароны Расіі назвала лічбу замежных добраахвотнікаў ва Украіне

Мінабароны Расіі назвала лічбу замежных добраахвотнікаў ва Украіне

Мінабароны Расіі назвала лічбу замежных добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. Сцвярджаецца, што іх колькасць складае да 3500 чалавек і скарацілася ўдвая, а ў баявых падраздзяленнях на Данбасе іх стала значна менш. Нібыта з пачатку траўня новыя добраахвотнікі амаль не прыбываюць, а тыя, хто ўжо трапіў ва Украіну, намагаюцца з'ехаць.

Расійскі бок тлумачыць сітуацыю тым, што значная частка добраахвотнікаў з замежжа загінулі "з-за нізкага ўзроўню падрыхтоўкі і адсутнасці баявога вопыту", а некаторыя загінулі на базах і палігонах падчас ракетных удараў. Яшчэ адно спрэчнае сцвярджэнне, што "камандзіры падраздзяленняў УСУ і Нацгвардыі... намагаючыся знізіць страты сваіх вайскоўцаў, не шкадуюць замежнікаў".

Відавочна, што Мінабароны РФ не мае дакладнай інфармацыі пра колькасць замежных добраахвотнікаў ва Украіне (украінскі бок лічбу замежных добраахвотнікаў не называе, толькі спачатку згадваліся 20 тысяч заявак), а названыя лічбы прыблізныя. Страты ж відавочна перабольшаныя. Расійская прапаганда намагаецца спыніць прыбыццё ва Украіну добраахвотнікаў (а сярод іх насамрэч шмат вопытных байцоў) праз пашырэнне інфармацыі пра іх вялізныя страты. Адначасова расійскі бок прызнае, што ўлады Украіны робяць захады па гарантаванні добраахвотнікам з замежжа прававой абароны.

Ва Украіне ваююць сотні беларускіх добраахвотнікаў (полк імя Каліноўскага), іншыя праходзяць падрыхтоўку (полк "Пагоня").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі