Мінадукацыі больш не дае даведкі, якія пацвярджаюць легальнасць атэстатаў
Праблема можа быць у адсутнасці спецыяльнай формы
Дэпартамент кантролю якасці адукацыі Мінадукацыі прыпыніў выдачу даведак, якія пацвярджаюць легальнасць атэстатаў. Пра гэта са спасылкай на чытачоў піша тэлеграм-канал "Настаўніцкая".
"Такія даведкі запытвалі некаторыя замежныя ВНУ пры прыёме беларускіх грамадзян", — дадалі ў "Настаўніцкай".
Праблема можа быць у тым, што форма даведкі не была зацверджана, дакумент выдаваўся ў адвольнай форме. А гэта з'яўляецца парушэннем.
"Спыненне выдачы даведак і, асабліва, у самым канцы навучальнага года можа абцяжарыць працэс паступлення беларускіх абітурыентаў у замежныя ВНУ. Аднак гэтая сітуацыя не закранае працэс апастылявання дакументаў аб адукацыі. Апастыль як і раней можна праставіць у Дэпартаменце", — дадалі ў ТГ-канале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.