Мінадукацыі: элемент школьнай формы — гэта не значок, не гальштук і не хустка
Міністэрства адукацыі заявіла, што на месцах няправільна зразумелі новаўвядзенне пра адзіны элемент у школьнай форме.
"Паважаныя калегі! Элемент школьнай формы — гэта не значок, не гальштук і не хустка. Гэта, безумоўна, прыгожы дадатак да школьнай формы", — кажуць у ведамстве.
Нагодай для заявы сталі навіны са школаў. Напрыклад, у адной са слуцкіх школаў абавязковым элементам школьнай формы для хлопчыкаў вырашылі зрабіць гальштук, а для дзяўчат — хусткі. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як Мінадукацыі абавязала сярэднія навучальныя ўстановы ўвесці з восені абавязковыя элементы школьнай формы.
Цяпер ведамства прапануе выбіраць элемент з каталога школьнай формы, рзасланага на месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.