Мінадукацыі можа ўвесці папярэдні запіс і электронную чаргу на апастыль
Чарга па апастыль, 2021 год
Мінадукацыі можа ўвесці папярэдні запіс і электронную чаргу на апастыль. Чыноўнікі заявілі, што прапрацоўваюць варыянты для "аптымізацыі чэргаў". Сярод новаўвядзенняў згадваецца і прыём ды выдача дакументаў адным днём.
У Мінадукацыі кажуць, што адрэагавалі на звароты грамадзян.
У чэрвені графік прыёму і выдачы дакументаў з апастылем мяняцца не будзе.
3-7 чэрвеня ў Мінадукацыі працуе "гарачая лінія" па пытаннях прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах. Прапануецца тэлефанаваць на нумар +375 17 320 31 51 (з 9-й да 13-й гадзіны).
Апастыль патрэбны для "легалізацыі" дыпломаў ды іншых дакументаў для працы і навучання за мяжой. Пасля падаўлення пратэстаў 2020-га, падчас рэпрэсій у РБ назіраўся асаблівы ажыятаж — моладзь з'язджала за мяжу. Гэта працэс не спыняецца дагэтуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.