Мінчанку асудзілі па фота, якія знайшлі ў воблачным сховішчы яе тэлефона

Мінск у 2020-м, ілюстрацыйнае фота

Мінск у 2020-м, ілюстрацыйнае фота / spring96.org

У судзе Маскоўскага раёна Мінска за ўдзел у трох паслявыбарчых Маршах 2020 года асудзілі 49-гадовую бухгалтарку Наталлю Хлызову, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Суд адбыўся яшчэ 6 сакавіка, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Жанчыне выставілі абвінавачанне паводле "народнага" артыкула — ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Маўляў, падчас акцый пратэсту яна выходзіла на праезную частку дарогі  і "блакавала і заступала шлях транспартным сродкам".

Падставай для суда сталі фатаграфіі, якія мінчанка рабіла на тэлефон і пакінула ў воблачным сховішчы. Міліцыянты знайшлі сем фатаздымкаў, на якіх былі Наталля, яе муж ды іншыя людзі.

Да суда Наталля была пад закладам у памеры 8000 рублёў.

Улічваючы, што жанчына мае на ўтрыманні дзіцё, суддзя Юлія Варакса прызначыла ёй тры гады "хатняй хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі