Мінчанку асудзілі за "непадпарадкаванне", але яе рукі былі за спінай у кайданках

Мінчанку асудзілі за "непадпарадкаванне", але яе рукі былі за спінай у кайданках

57-гадовую мінчанку Марыну Петражыцкую асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "непадпарадкаванне", але, паводле яе слоў, яе рукі былі за спінай у кайданках. Як піша тэлеграм-канал @viasnanazirae, паводле пратакола жанчыну затрымалі ўвечары 22 ліпеня на тэрыторыі Цэнтральнага РУУС сталіцы. Яе справу ў пятніцу разглядаў суд Цэнтральнага раёна, суддзя — Дзмітрый Карсюк.

Петражыцкую абвінавацілі ў "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі""упіралася нагамі і чаплялася за адзенне супрацоўніка". Жанчына заявіла, што ў пазначаны ў пратаколе час яна яшчэ была ў будынку КДБ па вуліцы Казлова, куды яе прывезлі пасля праведзенага па месцы жыхарства ператруса. Больш таго, яна не магла аказваць непадпарадкаванне, бо ўвесь час яе рукі былі ў кайданках (іх знялі толькі ў будынку РУУС).

Падчас працэсу сведка-міліцыянер апрануў балаклаву і кепку. Ён заявіў, што "ім паступіла інфармацыя" аб магчымам удзеле мінчанкі ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Суддзя зняў пытанне адвакаткі пра яго дату і час.

Марына Петражыцкая распавяла ў судзе, што да службовай машыны, на якой адвезлі ў РУУС, яе суправаджаў маёр КДБ. Але сведка сцвярджаў, што яго не бачыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі