Мінчук завёў у кватэры парсюка, каб было не сумна

Мінчук завёў у кватэры парсюка, каб было не сумна

Сапраўдны парсюк атайбаваўся ў адной з кватэраў на праспекце Пушкіна ў Мінску, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Пра тое, што ў аднаго з жыхароў дома ў кватэры жыве парсюк, паведамілі ў ЖЭС Фрунзенскага раёна суседзі. Яны скардзіліся, што жывёла перашкаджае іх спакойнаму пражыванню.

Супрацоўнікі ЖЭС разам з міліцыянтамі прыбылі на месца выкліку. Сапраўды 45-гадовы непрацуючы мужчына трымаў на гаўбцы парсюка. Гаспадар патлумачыў, што набыў жывёлу на рынку, каб не было сумна, бо ў кватэры ён жыве адзін.

На мужчыну склалі адміністрацыйны акт за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі