Мінчука асудзілі на два з паловай гады "хіміі" за данат у 30 еўра

Гродзенскі абласны суд

Гродзенскі абласны суд / s13.ru

26-гадовага мінчука Яўгена Філіповіча асудзілі на 2,5 года "хіміі" па абвінавачанні "ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання", пішуць праваабаронцы.

Прысуд быў вынесены 6 снежня ў Гродзенскім абласным судзе. Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Згодна з матэрыяламі справы, у сакавіку 2021 года Філіповіч праз плацежную сістэму PayPal пералічыў на рахунак BYPOL (арганізацыі былых сілавікоў) грошы ў памеры 29,35 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі