Мінчуку тройчы дасылалі псіхатропы з Сінгапура (фотафакт)
Мінчуку тройчы дасылалі псіхатропы з Сінгапура пад выглядам біялагічна актыўных дабавак. Іх перахапілі супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні. Псіхатропы выявілі ў пункце мытнага афармлення “Мінская пошта”. У кожным з трох міжнародных паштовых адпраўленняў было па 300 таблетак. Эксперты засведчылі, што яны з’яўляюцца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам-модафінілам.
Мінская рэгіянальная мытня распачала тры крымінальныя справы па факце незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза псіхатропных рэчываў. Праводзяцца следчыя дзеянні.