Мінгандлю заклікае беларусаў паведамляць пра нелегальныя аўтасервісы
Мінгандлю Беларусі заклікае грамадзян паведамляць пра дзейнасць нелегальных аўтасервісаў. Адзначаецца, што "сігналы" на "тэлефон даверу" ўжо ідуць. Людзі адзначаюць, што якасць паслуг, якія аказваюць нелегалы, невысокая.
Тыдзень таму Міністэрства гандлю паведаміла, што разам з іншымі "зацікаўленымі ведамствамі" запланавала правядзенне кантрольных мерапрыемстваў па спыненню аказання нелегальных паслуг станцыямі тэхабслугоўвання, якія знаходзяцца ў гаражных кааператывах і працуюць неафіцыйна. Прэс-служба Мінгандлю адзначае, што ў 2015 годзе ў Беларусі выявілі больш за 1000 асоб, якія нелегальна аказвалі бытавыя паслугі. Паводле некаторых ацэнак, у нашай краіне каля 20% аб'ёму рынку бытавых паслуг знаходзіцца "ў цені".