Мінгарвыканкам — пра тое, ці плануецца адключаць ацяпленне

Мінгарвыканкам — пра тое, ці плануецца адключаць ацяпленне

Ацяпленне ў Мінску пакуль не плануецца адключаць. Яно застанецца і ў жылых дамах, і ў адміністрацыйных будынках, і ў сацыяльных аб'ектах. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама.

Чыноўнікі спасылаюцца на прагноз надвор'я — у канцы тыдня чакаецца пахаладанне, тэмпература паветра будзе каля +8 градусаў. Як вядома, Мінгарвыканкам прымае рашэнне аб адключэнні ацяплення ў тым выпадку, калі пяць дзён запар сярэднесуткавая тэмпература паветра складае +8 градусаў і вышэй. Спачатку цяпло знікае ў адміністрацыйных будынках (летась гэта адбылося 9 красавіка), пасля — у кватэрах, і ў апошнюю чаргу — у бальніцах, школах, дзіцячых садках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі