Мініфармацыі абмежавала доступ да сайта, які гандляваў алкаголем

Мініфармацыі абмежавала доступ да сайта, які гандляваў алкаголем

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ сайта dutyfree.by, паведамляе прэс-служба ведамства. Прычынай сталі парушэнні правілаў продажу алкагольнай прадукцыі.

"На падставе пiсьмовага паведамлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", Міністэрствам інфармацыі 8 снежня 2015 года прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу dutyfree.by, на якім сістэматычна размяшчалася рэклама алкагольнай прадукцыі і дзейнасці, звязанай з яе дастаўкай", — паведамляюць чыноўнікі Мінінфармацыі.

Фота: vistanews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі