Мінінфарм Беларусі знайшоў парушэнні ў выдання Office Life
"Рэдакцыя працягвае сваю працу" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мінінфарм Беларусі знайшоў парушэнні ў выдання Office Life. Пра гэта стала вядома ў аўторак з паведамлення рэдакцыі.
"У бліжэйшы час сайт Office Life можа быць недаступны, — піша рэдакцыя выдання. — Гэта звязана з рашэннем Міністэрства інфармацыі, якім выяўленыя парушэнні дзеючага заканадаўства. Цяпер мы займаемся ліквідацыяй гэтых парушэнняў. Рэдакцыя працягвае сваю працу".
Якія менавіта парушэнні былі выяўленыя чыноўнікамі, не ўдакладняецца.
Office Life — выданне, якое піша найперш пра бізнес.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.