Мінінфарм заблакаваў беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org

З-за мяжы і з дапамогай VPN сайт даступны / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
З-за мяжы і з дапамогай VPN сайт даступны / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Знік доступ да беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Там сабрана мноства кніг, часопісаў, аўдыёкніг і радыёперадач. Падчас спробы зайсці на сайт бібліятэкі з Беларусі, на старонцы з'яўляецца надпіс, што "доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь". Паведамляецца, што рашэнне прынятае ў адпаведнасці з законам "Аб СМІ".

З-за мяжы і з дапамогай VPN-сэрвісаў сайт адкрываецца. Заснавальнік бібліятэкі, журналіст Яраслаў Іванюк паведаміў Еўрарадыё, што яму невядома, што стала прычынай блакавання Kamunikat.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі