Спаленыя 25 кніг, якія КДБ забраў у палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына

Дзяніс Івашын / https://www.facebook.com/denys.ivashyn
Дзяніс Івашын / https://www.facebook.com/denys.ivashyn

Знішчаныя 25 кніг, якія КДБ забраў у палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга. Яна піша, што кнігі былі забраныя ў Гродне ў сакавіку 2021-га падчас ператрусу і затрымання яе мужа: "Вывучылі" і рукамі людзей у чорнай мантыі пастанавілі знішчыць. 21 стагоддзе, цэнтр Еўропы, чаму б не пачаць паліць кніжкі! Тым больш, што ў гісторыі гэта ўсё ўжо было не так даўно".

Спіс спаленых кніг наступны (сярод іх шмат украінскіх выданняў): "З невичерпного джерела", "Абэцэда", "Беларускі нацыяналізм", "Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам", "Вайсковы слоўнік", "108 дзён і начэй у засьценках КДБ", "О сектантах", "Таталітарызм", "Прапаганда", "Хрышчэньне нацыі", "Беларусь за 10 падарожжаў", "Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху", "Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі", "З невичерпного джерела", "Гібридная война", "Крим за завісою", "Хроника гибридной войны", "Смисли і війни", "Росія: ідентичность агресора", "Вторжение в Украину", "Донбасс в огне", "ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу", "Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді", "Тенденціі у світі", "Індекс війни".

Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына ў жніўні 2022-га асудзілі на 13 гадоў і месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму за "здраду дзяржаве" і "незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці". Яго ўзялі пад варту пасля таго, як ён апублікаваў журналісцкае расследаванне пра былых "беркутаўцаў". Пасля Майдана-2014 ва Украіне нямала іх апынулася ў сілавых структурах Беларусі. Праваабаронцы прызналі Івашына палітвязнем. Сёлета Рада БНР узнагародзіла яго медалём ордэну Пагоні.

Падтрымаць палітвязня лістамі і паштоўкамі можна па адрасе: ПК №15, 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, 11 атрад, Івашын Дзяніс Яўгенавіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі