Міністр эканомікі: на будаўніцтва "Вялікага каменя" пайшло каля $500 млн

Міністр эканомікі: на будаўніцтва "Вялікага каменя" пайшло каля $500 млн

На будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень” у Смалявіцкім раёне пайшло каля 500 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, інфармуе БЕЛТА. Паводле яго слоў, гэтыя сродкі паступілі з розных крыніц — "акцыянеры, інвестары, бюджэты ўрадаў, крэдыты, тэхнічная дапамога".

"У парку зарэгістраваныя 44 рэзідэнты, яшчэ 11 дададуцца сёння, — кажа міністр. — Гэта мільярды долараў заяўленых інвестыцый, 354 гектары засвоенай стартавай зоны".

"Вялікі камень" пачалі будаваць у 2014 годзе. У ім мусяць працаваць высокатэхналагічныя і экспартна-арыентаваныя вытворчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі