Міністр спорту Фінляндыі намераны байкатаваць адкрыццё Алімпіяды ў Сочы

Гэта, як перадае РБК, і стала падставай байкатаваць цырымонію адкрыцця зімовых Гульняў. Архінмякі заявіў журналістам, што ніводзін палітык не павінен падтрымліваць парушэнні правоў чалавека, абмежаванні свабоды слова ці рэпрэсіі супраць сэксуальных меншасцяў.



Ён таксама раскрытыкаваў рашэнні пра правядзенне глабальных спартовых спаборніцтваў у краінах, дзе існуюць сур'ёзныя праблемы з правамі чалавека: "Гэта вельмі вялікая праблема ў спартовай супольнасці, паколькі такія аспекты не прымаюцца да ўвагі пры выбары месцаў правядзення спаборніцтваў. Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Беларусі, краіне апошняй дыктатуры ў Еўропе. Катар, дзе выкарыстоўваецца рабская праца, рыхтуецца да правядзення чэмпіянату свету па футболе".



У сваю чаргу прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійністэ і прэм'ер-міністр Юркі Катайнен заявілі пра намер прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды. Яна стартуе ў Сочы 7 лютага 2014 года.



Фота — Wikipedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі