Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч увайшоў у Савет дырэктараў КХЛ
У склад Савета дырэктараў КХЛ абраны міністр унутраных спраў Беларусі, кіраўнік назіральнага савета мінскага "Дынама" Ігар Шуневіч. Пра гэта паведамляецца на сайце Кантынентальнай хакейнай лігі.
Агулам у склад Савета ўвайшлі 20 чалавек. У прыватнасці, там пазначаны Аляксандр Мядзведзеў, а таксама Раман і Аркадзь Ратэнбергі.