Міністр замежных спраў Венгрыі расказаў, навошта прылятаў у Беларусь

Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта / mfa.gov.by
Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта / mfa.gov.by

Кіраўнік МЗС Венгрыі прылятаў у Мінск з просьбай, каб беларускія ўлады не рабілі нічога для зацягвання ці пашырэння вайны ва Украіне. Пра гэта Петэр Сіярта сказаў венгерскім журналістам, перадае Радыё "Свабода".

"Я сказаў пра гэта сваім беларускім партнёрам і папрасіў іх, як мы просім усіх чальцоў міжнароднай супольнасці, не рабіць ваяўнічых крокаў, крокаў, якія могуць прывесці да зацягвання вайны ў часе або, у залежнасьці ад абставінаў, яе геаграфічнага пашырэння", — паведаміў кіраўнік венгерскай дыпламатыі.

Таксама ён назваў фантазіяй здагадкі, быццам у Мінску ён мог сустракацца з прадстаўнікамі Расіі. Сіярта заявіў, што калі б хацеў весці перамовы з расіянамі, дык паехаў бы ў Маскву.

Як распавядала Еўрарадыё, Сіярта прылятаў у Мінск 13 лютага. Гэта першы візіт высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка ў Беларусь з 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі