Міністры ЕС вырашылі сабрацца не ў Будапешце, а ў Бруселі

Віктар Орбан

Віктар Орбан / Reuters

Міністры замежных спраў краін ЕС вырашылі ў жніўні сабрацца на нефармальную сустрэчу не ў Будапешце, а ў Бруселі. Гэта рэакцыя на пазіцыю венгерскага прэм'ер-міністра Віктара Орбана ў дачыненні да Украіны, адзначае "Бі-Бі-Сі".

"Я зразумеў, што нам трэба паслаць сігнал, хай нават сімвалічны, што калі ты выступаеш супраць базавай палітыкі Еўрасаюза і адкідаеш палітыку Еўрасаюза, называючы яго ўдзельнікам вайны, то ў гэтага павінны быць некаторыя наступствы, — кажа кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль. — ...Хай гэта нават фармальныя наступствы, сімвалічныя наступствы. Нічога асаблівага не будзе. Але я думаю, будзе дарэчы прадэманстраваць гэта стаўленне і заклікаць правесці наступныя нарады міністраў замежных спраў і абароны — нефармальныя — у Бруселі".

Нефармальныя сустрэчы звычайна праводзяцца ў краіне, якая старшынюе ў ЕС у парадку ратацыі. З 1 ліпеня на паўгода такой краінай стала Венгрыя. Орбан ўсюды заяўляў, што прамацвае магчымасці спыніць вайну. Пры гэтым ён выступае з пазіцый, якія кардынальна разыходзяцца з пазіцыяй пераважнай большасці краін ЕС. Прэм'ер-міністр Венгрыі адмовіўся аказваць Украіне ваенную дапамогу, спрабаваў сабатаваць увядзенне санкцый супраць Расіі і працягвае сабатаваць прыняцце рашэнняў аб дапамозе Украіне на ўзроўні Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі