Мінск адзначае Дзень горада

Мінск адзначае Дзень горада

Мінск сёння адзначае Дзень горада. Святочныя імпрэзы з гэтай нагоды пройдуць ва ўсіх раёнах. Асноўныя ўрачыстасці пройдуць на пляцоўцы каля Палацу спорту — Фестываль хлеба, спаборніцтвы па сілавым экстрыме, кірмаш, канцэрт Прэзідэнцкага аркестра і многія іншыя праграмы.

У Верхнім горадзе выступяць творчыя калектывы ў рамках Фестывалю мастацтваў беларусаў свету. У зялёнай зоне на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава адбудзецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі, а парку па вуліцы Сталетава — міжнарожны фестываль вулічнай культуры і спорту “Мінск моладзевы”.

Гулянні адбудуцца таксама ў парку імя Горкага, на Дзіцячай чыгунцы, ля Палацу дзяцей і моладзі, у Мінскім заапарку і Батанічным садзе, а таксама на іншых пляцоўках горада, у большасці паркаў і буйных сквераў сталіцы, паведамляе БЕЛТА.

Сёлета адзначаецца 950-годдзе Мінска.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі