Мінск вінаваціць Украіну ў канфіскацыі маёмасці на 1 мільярд долараў

Дзмітрый Крутой

Дзмітрый Крутой / Міністэрства эканомікі

Ад пачатку шырокамаштабнай вайны Украіна кафіскавала беларускую маёмасць на суму 1 мільярд долараў. Такую лічбу агучыў амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае расійскае інфармагенцтва Sputnik.

Як раней паведамлялася ў СМІ, Украіна праз суды канфіскоўвае маёмасць беларускіх дзяржаўных ведамстваў і прадпрыемстваў. Гэтая практыка пачалася пасля таго, як улады Беларусі прадаставіла тэрыторыю нашай краіны для расійскай агрэсіі.

Дыпламат абвінаваціў украінцаў у тым, што яны мініруюць тэрыторыі каля мяжы з Беларуссю. Таксама ён заявіў, што ўкраінцы ладзяць дыверсіі ў Беларусі: "Толькі за апошні месяц КДБ Беларусі былі затрыманыя з доказамі злачынства тры ДРГ, падрыхтаваныя ўкраінскімі спецслужбамі для ажыццяўлення выбухаў на чыгунцы".

Пра тое, што з тэрыторыі Беларусі адбывалася расійскае ўварванне ва Украіну і вяліся абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі, амбасадар не згадаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі