"Мінск" вярнуўся пасля каранціну і перамог "Слуцк"

"Мінск" вярнуўся пасля каранціну і перамог "Слуцк"

"Мінск" вярнуўся пасля каранціну і перамог у чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Слуцк" — 1:0. Апошні матч 11-га тура прайшоў у панядзелак на сталічным стадыёне "Трактар". Адзіны гол на 5-й хвіліне забіў Уладзімір Хвашчынскі.

Іншыя матчы тура прайшлі 29-31 траўня, нагадаем іх вынікі: "Тарпеда-БелАЗ" — "Смалявічы" — 2:1, "Гарадзея" — "Нёман" — 0:2, "Белшына" — "Славія" — 2:3, "Дынама" (Мінск) — "Шахцёр" — 0:1, "Энергетык-БДУ" — "Віцебск" — 3:3, БАТЭ — "Іслач" — 1:0, "Рух" — "Дынама" (Брэст) — 1:4.

Лідыруе БАТЭ — 25 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" — 22, "Тарпеда-БелАЗ" і "Шахцёр" набралі па 21.

12-ы тур стартуе 5 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі