Мінскае "Дынама" і "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада абмяняліся форвардамі
ХК "Дынама-Мінск" і "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада абмяняліся форвардамі. Дынамаўцы атрымалі правы на 28-гадовага Эндру Кейлафа, а перадалі правы на 27-гадовага Куінтана Хаўдэна. Яны абодва — канадцы.
Хаўдэн выступаў за мінскае "Дынама" два гады, у 114 матчах ён набраў 60 (29+31) ачкоў. Для Кейлафа мінулы сезон быў першы ў КХЛ. У 65 паядынках ён набраў 43 (22+21) балы. Сваю першую шайбу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі канадзец закінуў якраз мінскім дынамаўцам (гл. відэа).