Мінскае "Дынама" падпісала кантракт з Данілам Карабанем
Форвард хакейнай зборнай Беларусі Даніла Карабань заключыў новы кантракт з мінскім "Дынама". Пра гэта паведамляе сайт сталічнага клуба.
У мінулым сезоне 20-гадовы хакеіст правёў за "Дынама-Мінск" 32 матчы, набраўшы 1 (0+1) ачко.
У чэмпіянаце Беларусі, выступаючы за "Дынама-Маладзечна", Карабань запісаў на свой рахунак 11 (4+7) выніковых балаў у 10 сустрэчах, нагадвае tut.by. На чэмпіянаце свету форвард згуляў тры матчы.