Мінскае "Дынама" прайграла "Віцязю" — 0:2 (відэа)

Пасля паражэння ад не самай моцнай каманды КХЛ дынамаўцы займаюць апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і 26-е месца ў агульнай табліцы чэмпіянату. Пасля 36 матчаў у "Дынама" 36 ачкоў. Ніжэй знаходзяцца толькі "Амур" і "Металург" з Новакузнецка.



Наступны матч мінчукі правядуць на сваёй пляцоўцы 13 снежня з маскоўскімі аднаклубнікамі, пачатак а 19-й гадзіне.

Адзначым, што ў сераду стала вядома пра прызначэнне галоўным трэнерам мінскага "Дынама" Любаміра Покавіча (на здымку, дагэтуль ён выконваў абавязкі), Аляксандр Андрыеўскі звольнены.



Фота — hcdinamo.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі