Мінскае "Дынама" развіталася з амерыканскім абаронцам Блумам

Мінскае "Дынама" развіталася з амерыканскім абаронцам Блумам

Мінскае "Дынама" развіталася з амерыканскім абаронцам Джонатанам Блумам. Яго "адпусцілі па сямейных абставінах". Прэс-служба клуба адзначае, што ў хакеіста чакаецца папаўненне ў сям'і і ад пачатку была дамоўленасць, што яму дазволяць накіравацца на радзіму 27 лютага.

Джонатану Блуму 30 гадоў. За мінскае "Дынама" ён выступаў з 2018 года. У 35 матчах у чэмпіянаце КХЛ набраў 10 ачкоў (3 закінутыя шайбы і 7 галявых перадач).

Такім чынам, у мінскага "Дынама" стала на аднаго гульца менш. У каманды на сённяшні дзень больш за дзясятак траўмаваных і хворых хакеістаў. А 28 лютага дынамаўцы сустракаюцца ў другім таварыскім матчы са зборнай клубаў экстралігі. Першы паядынак яны прайгралі з лікам 2:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі