Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю на старце адбору Лігі канферэнцый
Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю ў 1-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый. Хатні матч з чарнагорскім "Дзечычам" прайшоў у Падгорыцы (Чарнагорыя) — паводле рашэння УЕФА беларускія клубы праводзяць хатнія паядынкі ў еўракубках на нейтральных палях і без гледачоў. Лік — 1:1. Гаспадары поля забілі гол на 26-й хвіліне, а на 33-й Сяргей Кісляк забіў прыгожы гол — з-за межаў штрафной у дзявятку.
Матч у адказ пройдзе таксама ў Чарнагорыі на тым жа стадыёне 14 ліпеня ўжо ў прысутнасці заўзятараў гаспадароў поля.
Калі беларускі клуб пройдзе "Дзечыч", наступным сапернікам стане ізраільскі "Хапаэль".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.