Мінскі аэрапорт паведамляе аб адмене авіярэйсаў

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" паведамляе аб адмене шэрагу рэйсаў, якія былі запланаваныя на сёння.

Адмяняюцца тры рэйсы "Белавія": у Стамбул, Тэль-Авіў і Сочы. Не паляціць па маршруце Стамбул-Мінск-Стамбул і борт авіякампаніі Turkish Airlines.

Мінулай ноччу прэзідэнт Расіі пачаў ваенныя дзеянні супраць Украіны. Выбухі былі чутныя ў Кіеве, Адэсе, Харкаве, Марыўпалі, Краматорск, Бярдзянску. Ідуць баі на Данбасе.

Украіна закрыла сваю паветраную прастору краіны з-за высокай рызыкі бяспекі. У Расіі таксама былі спыненыя палёты ў  гарадах на поўдні краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі