Мінскім кіяскёркам загадалі правяраць, каб на кіёсках не было налепак "Байкот"
У Мінску кіяскёркі атрымалі загад правяраць сцены кіёскаў, каб на іх не было налепак з заклікам да байкоту. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на кіяскёрак, якія працуюць у розных сетках кіёскаў.
Жанчынам загадана раз на гадзіну выходзіць з кіёска, абыходзіць яго па перыметры і здзіраць налепкі, калі яны з'явяцца.
Паведамляецца, што такую ж задачу паставілі перад дворнікамі: яны павінны штогадзінна правяраць дошкі аб'яваў і сцены на сваіх участках.
Фота: nn.by