Мінскія падаткавікі ўзяліся за сетку секс-шопаў

Кантрольная закупка падаткавікоў у секс-шопе

Кантрольная закупка падаткавікоў у секс-шопе / Міністэрства па падатках і зборах

Мінскія падаткавікі праверылі сталічную сетку секс-шопаў. Як паведамляе прэс-служба ведамства, гэта была пазапланавая аператыўная праверка.

23 лістапада падаткавікі наведалі тры крамы гэтай сеткі і зрабілі кантрольныя закупкі. Па іх словах, выявілася, што супрацоўнікі крамы хаваюць выручку, каб занізіць падаткі: "Той факт, што ні адзін з прадаўцоў нават не паглядзеў у бок касавага апарата, выдаючы нам тавар у абмен на грошы, намякае на нядобрую звычку ўладальніка сеткі, якая выпрацоўваецца не за адзін дзень".

Праверка ў крамах працягваецца, таму "маштаб падатковых парушэнняў" і назву сеткі ведамства не агучвае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі