Мінскія ратавальнікі дасталі зайца з Лошыцкага вадасховішча (фота)

Мінскія ратавальнікі дасталі зайца з Лошыцкага вадасховішча (фота)

Увечары 2 красавіка ў 18:35 мінскія ратавальнікі атрымалі ад відавочцаў паведамленне, што ў вадасховішча Лошыца ​​насупраць вуліцы Казінца, 51 у вадзе знаходзіцца заяц.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, як спалоханая жывёла спрабуе выбрацца з вады, але не можа пераадолець высокія борцікі вадасховішча. Адзін з ратавальнікаў надзеў вадалазны касцюм і спусціўся да жывёлы па лесвіцы-штурмоўцы.

Супрацоўнікі МНС даставіў жывёлу на бераг і адпусціў у Лошыцкі парк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі