Мірка Іваніч пераходзіць з БАТЭ ў "Црвену Звезду"

Мірка Іваніч пераходзіць з БАТЭ ў "Црвену Звезду"

Сербскі футбольны клуб "Црвена Звезда" купляе ў барысаўскага БАТЭ паўабаронцу Мірка Іваніча, піша tut.by

25-гадовы футбаліст выступаў за БАТЭ апошнія тры гады.

Зараз Мірка Іваніч знаходзіцца на трэніровачным зборы БАТЭ ў Турцыі. Адтуль ён прыбудзе ў Бялград, дзе падпіша кантракт з чэмпіёнам Сербіі.

Раней паведамлялася, што кіраўніцтва БАТЭ прасіла за гульца 1,7 мільёна ​​еўра. Паводле інфармацыі СМІ, атрымаў барысаўскі клуб 1,3 мільёна еўра. Згодна з кантрактам, заробак Іваніча ў сербскім клубе складзе 30 тысяч еўра ў месяц.

Дарэчы, БАТЭ купіў Іваніча ў 2016 годзе ў "Вайводзіны" за 1 мільён еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі