Місія МВФ адклала візіт у Беларусь
Візіт місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусь пераносіцца на больш позні тэрмін.
"Планаваная місія МВФ пераносіцца на больш позні тэрмін. Гэта звязана з тым, што ў штаб-кватэры ў Вашынгтоне прынята рашэнне абмежаваць камандзіроўкі супрацоўнікаў фонду праз сітуацыю з каранавірусам у свеце", — цытуе БЕЛТА заяву прадстаўніцтва МВФ.
Раней МВФ і Сусветны банк вырашылі штогадовую вясновую сесію правесці ў фармаце відэаканферэнцый — таксама праз эпідэмію каранавіруса.
Эксперты МВФ планавалі наведаць нашу краіну 19-30 сакавіка. Звычайна такія візіты адбываюцца штогод. Прадстаўнікі МВФ прыязджаюць у краіну, збіраюць эканамічную і фінансавую інфармацыю ды абмяркоўваюць з афіцыйнымі органамі змены ў эканоміцы і эканамічную палітыку. Вярнуўшыся ў штаб-кватэру МВФ, місія рыхтуе даклад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.