Мітрапаліт Філарэт шпіталізаваны з каранавірусам
Мітрапаліт Філарэт / uspenie.by
Ганаровы Патрыяршы экзарх Беларусі мітрапаліт Філарэт шпіталізаваны з каранавірусам. Пра гэта 21 снежня са спасылкай на Беларускі экзархат паведамляе "Спутник".
Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да духавенства і вернікаў узнесці малітвы за здароўе мітрапаліта Філарэта, у якога выяўлены COVID-19.
"Так, Яго Высокапраасвяшчэнства мітрапаліт Філарэт шпіталізаваны, ён у бальніцы, у яго каранавірус, стан мітрапаліта здавальняючы, мы молімся за яго", — паведамілі ў БПЦ.
"На думку медыкаў, нягледзячы на ўсе меры засцярогі, Уладыка заразіўся каранавіруснай інфекцыяй, як мяркуецца, у перыяд з 4 па 6 снежня. Стан мітрапаліта Філарэта здавальняючы, ён знаходзіцца пад пастаянным наглядам высокакваліфікаваных лекараў і дасведчанага медыцынскага персаналу; за ім даглядае келейная манахіня Вольга", — гаворыцца ў звароце мітрапаліта Веніяміна.
Мітрапаліт Філарэт нарадзіўся ў 1935 годзе ў Маскве. Ён з 1978 па 2013 кіраваў праваслаўнай царквой Беларусі. Філарэту прысвоены статус Ганаровага Патрыяршага экзарха Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.