Міжнародная федэрацыя фехтавання прыпыніла дыскваліфікацыю ўкраінкі Харлан

Вольга Харлан / sport.24tv.ua

Вольга Харлан / sport.24tv.ua

Міжнародная федэрацыя фехтавання прыпыніла дыскваліфікацыю ўкраінскай шаблісткі Вольгі Харлан. Таму яна зможа выступіць на чэмпіянаце свету ў Мілане ў камандным турніры, які неабходны для кваліфікацыі на Алімпіяду 2024 года ў Парыжы, піша La Repubblica.

А Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што Харлан атрымае дадатковую квоту, калі не пройдзе адбор на Алімпіяду ў Парыжы з-за страчаных праз дыскваліфікацыю балаў. Адпаведны ліст апублікаваў міністр спорту Украіны Вадзім Гутцайт. У ім МАК выказвае салідарнасць з украінскімі спартсменамі.

Напярэдадні на чэмпіянаце свету ў Мілане ў паядынку 1/32 фіналу Вольга Харлан упэўнена перамагла расіянку Ганну Смірнову, якая выступае ў нейтральным статусе — 15:7. Паціснуць ёй руку ўкраінка адмовілася. Расіянка пачала пратэставаць. Неўзабаве стала вядома, што Харлан дыскваліфікавалі. Выбухнуў скандал. Федэрацыя фехтавання Украіны падавала апеляцыю.

Міжнародная федэрацыя фехтавання прыпыніла дыскваліфікацыю ўкраінкі Харлан
sport.24tv.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі